Сваім указам Лукашэнка змяніў абмежаванне замежнай запазычанасці ўраду Беларусі. Цяпер агульная сума крэдытаў можа законна дайсці да 8 мільярдаў даляраў.

Цяпер сума дзяржаўных запазычанняў краіны складае 4,986 мільярдаў.
У бліжэйшы час чакаюцца наступныя паступленні: 1,6 мільярда даляраў ад Міжнароднага валютнага фонда і 500 мільёнаў даляраў ад Расіі. Такім чынам, Лукашэнка даў афіцыйны дазвол на ажыццяўленне старых дамоўленасцяў.

Між тым агульная замежная запазычанасць, дзяржаўная і прыватная разам, дасягне да канца гэтага году 20 млрд даляраў, або 2000 даляраў на кожнага беларуса.

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец упэўнівае, што вялікі памер запазычанасцяў не нясе небяспекі беларускай эканомікі. Да канца года яны будуць складаць ужо 14% ад унутранага валавага прадукта.

Крэдыты нагадаюць пра сябе ў 2012-2013, калі прыйдзецца аддаваць грошы і працэнты з пазык.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?