Заснавальнік Amazon Джэф Безас у трэцім квартале 2021 года пакіне пасаду гендырэктара кампаніі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Amazon, піша РБК.
Новым кіраўніком кампаніі стане Эндзі Ясі, які цяпер узначальвае Amazon Web Services.
Безас зойме пасаду выканаўчага старшыні савета дырэктараў. «У якасці старшыні я маю намер засяродзіцца на новых прадуктах. Эндзі добра вядомы ўнутры кампаніі і працуе ў Amazon амаль столькі ж, колькі і я. ён будзе выдатным лідарам, і я цалкам упэўнены ў ім», — прыводзіць CNBC вытрымку з яго ліста супрацоўнікам кампаніі.
Бізнэсовец запэўніў, што працягне ўдзельнічаць у важных праектах Amazon. Пры гэтым ён адзначыў, што мае намер надаць больш часу свайму дабрачыннаму фонду Bezos Earth Fund, аэракасмічнай кампаніі Blue Origin, газеце The Washington Post і фонду Amazon Day 1 Fund.