Бі-бі-сі

Бі-бі-сі

Вядучы спытаўся, ці не служыць для яе прыкладам расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, які вярнуўся ў Расію, ведаючы, што яго арыштуюць.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што яны знаходзяцца ў розных сітуацыях.

«Навальны — ужо палітык, і ён займаецца гэтым не адзін год. Я апынулася ў гэтым становішчы воляю лёсу. Я не планавала стаць прэзідэнтам. І па-другое, я адчуваю адказнасць за дзяцей. Таму што мой муж у турме. А аднаму з дзяцей патрэбны асаблівы догляд. І мне трэба двойчы падумаць, перш чым прымаць рашэнне аб вяртанні ў Беларусь», — сказала Ціханоўская.

«А вы не думаеце аб вяртанні? Мы ўсе бачылі, як прыезд Навальнага ў Расію зарадзіў там апазіцыю. Тысячы людзей зноў выходзяць на вуліцы. Калі б вы вярнуліся, гэта таксама зрабіла б вялікі эфект. Вы не думаеце пра гэта?» — перапытаў вядучы.

«Я думаю аб гэтым. Але ў Беларусі няма закона, і ў Беларусі ўжо шмат палітычных зняволеных, многія затрыманыя, — сказала Ціханоўская. — Нават калі я вярнуся і мяне пасадзяць у турму, на кагосьці гэта паўплывае — людзі, безумоўна, адрэагуюць.

Але я ўпэўненая, што змагу зрабіць нашмат больш, чым калі проста стану чарговай ахвярай і апынуся ў турме. Людзі падымуцца, я ўпэўненая, яны захочуць абараніць мяне. Але калі гэтага не адбудзецца — я буду чарговым палітычным зняволеным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0