bsuir.by

bsuir.by

Затрыманне свайго былога калегі пацвердзілі выкладчыкі ВНУ. Але падрабязнасці паведаміць не змаглі — «самі спрабуем даведацца». На кафедры ІРТ сказалі, што Аляксей Рак звольніўся з БДУІР у канцы снежня. Цяпер працуе ў ІТ-кампаніі — займаецца распрацоўкай пад Android.

Родныя Аляксея распавядаюць, што ён выйшаў на двор з пакетам смецця, сустрэў знаёмых і спыніўся паразмаўляць. Затым у дваровы чат выклалі відэа, як экс-выкладчыка і яшчэ траіх хлопцаў сілавікі забралі ў бус — так і даведаліся пра затрыманне Аляксея. Хутка сабралі цёплыя рэчы, кінуліся ў РУУС. Там спачатку не хацелі прымаць перадачу, але з другога разу ўзялі.

У выніку на Аляксея склалі два пратаколы: па арт.23.34 і арт.23.4 КоАП.

Суддзя Першамайскага раёна Анастасія Ляйкоўская адправіла Аляксея адбываць 20-сутачны арышт. 

У яго гэта ўжо другое затрыманне — у мінулы раз былы выкладчык правёў 8 сутак у Жодзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0