Адмоўнае сальда за студзень-красавік 2009 г. вырасла амаль ў 2 разы.

Такія апэратыўныя дадзеныя паведамілі Інтэрфаксу ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Сёлетнія дадзеныя параўноўваюцца са студзенем-красавіком 2008 году.

Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй склала $2,88 млрд – паменьшылася на 32,7%. Станоўчае сальда зьнешняга гандлю з краінамі далёкага замежжа скарацілася з 31,3% – $74,5 млн.

Беларусь экспартавала тавараў на $5,59 млрд – на 48,6% меней. Экспарт у Расею складае $1,87 млрд – на 47,6% меней. Экспарт ў краіны далёкага замежжа склаў $3,09 млрд – зьменшыўся на 48,3%.

Агульны памер зьнешняга таваразвароту Беларусі зьнізіўся на 40,3%, склаў $13,8 млрд. Таваразварот з Расеяй – паменшыўся 42% да $6,6 млрд. З краінамі па-за СНД таваразварот паменшыўся на 36,5% да $6,1 млрд.

Радыё «Свабода»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0