БелТА

Ён адзначыў, што ў 2020 годзе аб'ём тавараабароту скараціўся на фоне пандэміі. Па выніках года паказчык склаў $25,5 млрд, піша Інтэрфакс.

«У 2019 г. тавараабарот перавысіў 35,5 млрд даляраў. Беларусь займае 1-е месца сярод нашых эканамічных партнёраў на прасторы СНД. Мінулы год, пандэмійны год, не мог не адбіцца на тавараабароце, ён у нас асеў на 17%, але, тым не менш, цяпер усё аднаўляецца і наша задача — забяспечыць, прынамсі, ужо дасягнуты вынік і значна яго перасягнуць», — сказаў Барысаў.

«Для гэтага ёсць усе магчымасці: Расія займае першае месца па назапашаных інвестыцыях у Беларусі. У 2020 г. яны перавысілі 4 млрд даляраў. У Беларусі працуюць каля 2400 кампаній з расійскім удзелам. На тэрыторыі Расіі працуюць беларускія кампаніі. У нас ёсць магчымасць яшчэ больш глыбока інтэграваць нашы эканомікі і знайсці дадатковыя пункты росту нашай прамысловасці», — падкрэсліў Барысаў.