Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Расспажыўнагляда Ганна Папова па выніках сустрэчы з прэм'ерам Раманам Галоўчанкам, паведамляе БелТА.

«Сёння ў якасці падарунка, жэста нашага вялікага сяброўства я перадала новую вакцыну «ЭпіВакКарона», якая, я ўпэўненая, паслужыць захаванню здароўя калегаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, і насельніцтва Рэспублікі Беларусь. І таксама сёння мы перадалі тэст-сістэму новага пакалення для вызначэння віруса», — распавяла Ганна Папова.
«ЭпіВакКарона» — гэта вакцына, распрацаваная навуковым цэнтрам «Вектар». Паводле распрацоўшчыкаў, яна не выклікае алергічных рэакцый: прэпарат створаны без выкарыстання бялку жывёльнага паходжання на аснове штучна атрыманых часціц каранавіруса. Таксама раней расійскія СМІ пісалі, што вакцына ад «Вектара» больш бяспечная для пажылых людзей.
У Беларусі медыкаў прышчапляюць вакцынай «ГамКавідВак» (або «Спадарожнік V»), распрацаванай цэнтрам імя Гамалеі.
-
«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне
-
«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы
-
Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу
Каментары