fcbate.by

fcbate.by

«Першапачаткова ў Турцыю каманда планавала вылецець 27 студзеня, аднак зрабіць гэта ўдалося толькі 3 лютага.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе клуб прарабіў вялікую падрыхтоўчую працу да выезду на збор. Аплата ўсіх выдаткаў, звязаных з удзелам дэлегацыі ФК БАТЭ ў замежным вучэбна-трэніровачным зборы, як раней, так і ў бягучым падрыхтоўчым цыкле ажыццяўляецца толькі за кошт уласных грашовых сродкаў клуба.

Улічваючы высокія задачы, якія стаяць перад камандай на сезон, гульцам было вельмі важна правесці спарынгі з моцнымі апанентамі і на якасных натуральных газонах. Бо нашы футбалісты абараняюць гонар не толькі клуба, горада і Мінскай вобласці, але і зборнай краіны», — паведаміў афіцыйны сайт БАТЭ.

У Белек каманда дабралася пад вечар, пасля чаго пасялілася ў гатэлі Cornelia Diamond. У чацвер яна прыступіць да трэніровак. А праграму спарынгаў адкрые 8 лютага матчам з кіеўскім «Дынама».

Раней Мінспорту не ўзгадніла БАТЭ выезд на замежны збор. АБФФ і Мінспорту забараняюць беларускім клубам з дзяржфінансаваннем праводзіць замежныя зборы. Зараз вучэбна-трэніровачны збор у ААЭ праводзіць «Шахцёр», брэсцкі «Рух» трэніруецца ў Турцыі, мінскае «Дынама» — у Сочы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0