31 студзеня ў Чашніцкі РАУС звярнуўся іерэй храма Перамянення Гасподняга. Ён паведаміў, што двое падлеткаў выкралі скрынку для ахвяраванняў з грашовымі сродкамі, піша прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Зламыснікамі апынуліся два дзевяцікласнікі. Высветлілася, што ў дзень крадзяжу адзін з падлеткаў прыехаў у Чашнікі з суседніх Бешанковічаў. Шпацыруючы па райцэнтры, яны зайшлі ў царкву і ўбачылі, што ў ёй нікога няма. Звярнулі яны ўвагу і на скрыню для ахвяраванняў. Выйшаўшы з храма, яны некалькі хвілін разважалі, што рабіць далей, а пасля вярнуліся і скралі царкоўную маёмасць.

Падлеткі распілавалі замок на скрыні і выцягнулі грошы, якія адразу падзялілі. Здабычай школьнікаў стала сума каля 70 рублёў. Праўда, патраціць іх яны не паспелі — былі затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0