Фішэр і Латушка абмеркавалі «мноства тэм, уключна з падтрымкай Беларусі Злучанымі Штатамі, а таксама Акт аб дэмакратыі ў Беларусі».

Таксама Фішэр абмеркавала сітуацыю ў Беларусі з намеснікам кіраўніка польскага МЗС Марцінам Пшыдачам.

Як паведамлялася раней, Джулі Фішэр 1—8 лютага наведае некалькі еўрапейскіх сталіц, сустрэнецца з партнёрамі ўрадаў, навуковых колаў і грамадзянскай супольнасці для абмеркавання сумеснай працы дзеля падтрымкі беларускага народа па захаванні суверэнітэту і незалежнасці, умацавання дэмакратыі і павышэння дабрабыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0