Амерыканская кампанія SpaceX, якая належыць мільярдэру Ілану Маску, ажыццявіла ў чацвер запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з 60 мікраспадарожнікамі Starlink, піша ТАСС.

Старт з касмадрома на мысе Канаверал (штат Фларыда) адбыўся ў 01:19 па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША (09:19 па мінскім).

Першая ступень ракеты-носьбіта — шматразовая, яе выкарыстоўвалі пры чатырох ранейшых запусках. Супрацоўнікі SpaceX маюць намер спусціць гэты элемент Falcon 9 на плывучую платформу ў Атлантычным акіяне.

Сетка Starlink прызначана для забеспячэння доступу ў інтэрнэт за кошт разгортвання на калязямной арбіце вялікай колькасці малых апаратаў масай да 500 кг. Паводле SpaceX, запуск 11 тысяч спадарожнікаў і ўвод іх у эксплуатацыю абыдуцца ў $10 млрд.

У маі 2019 года ў космас былі выведзеныя першыя 60 апаратаў Starlink.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0