Грамадства

Петыцыя ў абарону бел-чырвона-белага сцяга ўжо сабрала 89 тысяч подпісаў. Што з ёй будзе далей?

Каб сайт з петыцыяй у абарону бел-чырвона-белага сцяга не лёг, давялося павялічыць магутнасць сервера ў 16 разоў.

Гэта петыцыя стала самай папулярнай за ўсю гісторыю сайта. Дагэтуль больш за ўсё подпісаў збіраў ліст з патрабаваннем выпусціць Віктара Бабарыку (больш за 17 тысяч).

Платформа спачатку не спраўлялася з наплывам ахвотных. Магутнасць сервера давялося павялічыць у 16 разоў.

«Калі з тэлеграм-каналаў адначасова прыходзіць шмат людзей, часам сервер падае. Я меркаваў, што будзе вялікая колькасць наведванняў, таму павялічыў магутнасць серверу спачатку з 4 да 16 працэсараў, а пасля да 32. На такіх серверах звычайна працуюць нацыянальныя навінавыя парталы. І нават ён на хвіліну ўпаў. Я мусіў падняць сервер да 64 працэсараў — толькі тады ён стаў вытрымліваць», — расказаў заснавальнік petitions.by Уладзімір Кавалкін.

У пікавы час на петыцыю адначасова заходзіла больш за 4500 чалавек.

Як верыфікуюцца подпісы? Платформа пасля аўтаматычна праганяе іх па спецыяльных алгарытмах, каб выдаліць несапраўдныя — тыя, у якіх пазначаны неіснуючы адрас ці імя. У распрацоўшчыкаў ёсць вялізная база імён і беларускіх адрасоў. Калі, напрыклад, у графах будзе стаяць выдуманае слова, такі подпіс адсеецца. Правяраць яго пасля будуць уручную. З верыфікацыяй замежных адрасоў таксама будзе цяжэй.

«Мы б хацелі справіцца за ўікенд і да панядзелка паспрабаваць усё верыфікаваць», — адзначыў Уладзімір Кавалкін.

Па законе ўлічваюцца галасы грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі. Статыстыка наведванняў паказвае, што 92% заходаў на петыцыю — з Беларусі. Астатнія — з Расіі, Польшчы, Ірландыі, Злучаных Штатаў.

Тэкст звароту і сабраныя подпісы падаюцца ў органы ў электронным выглядзе. Гэтая петыцыя будзе накіравана ў Міністэрства культуры, Генеральную пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія16

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Усе навіны →
Усе навіны

Звальняюць дарадцу адміністрацыі Трампа па нацыянальнай бяспецы Майка Уолца8

Якія карысныя выкапні ёсць ва Украіне?2

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам43

Кампанія А1 запусціла сваё таксі. Дзе цяпер танней?2

Літва і Польшча здагналі Ізраіль па ВУП на душу насельніцтва12

У Даніі аўтамабіль урэзаўся ў натоўп людзей — пацярпелі мінімум 11 чалавек1

Напалі і паранілі ўкраінскага блогера Сяргея Сцярненку34

Азараў: Думаю, Мельнікава паехала адпачываць на Кубу37

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія16

Бедны, расчараваны — асабліва ў родных — і нікому непатрэбны. Злы дзённік Барадуліна дазваляе зазірнуць унутр генія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць