Фота Адміністрацыі прэзідэнта Расіі

Фота Адміністрацыі прэзідэнта Расіі

«Ніякіх рэпрэсій няма, ёсць меры, якія прымаюцца паліцыяй супраць удзельнікаў незаконных акцый. Я не пагаджуся з залішне эмацыйнымі ацэнкамі», — сказаў ён у адказ на адпаведнае пытанне.

Прэс-сакратар расійскага лідара падкрэсліў, што затрыманні ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый, што прайшлі 23 і 31 студзеня, а таксама 2 лютага, нельга называць рэпрэсіямі.

Ён дадаў, што людзі выходзілі на акцыі па сваёй волі або «будучы ахвярай падбухторшчыкаў».

Пяскоў запэўніў, што па кожным выпадку празмернага прымянення сілы праваахоўнікамі падчас няўзгодненых акцый правядуць службовую праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0