Рэгіянальная газета

У 2020 годзе насельніцтва горада і раёна склала 48 500 чалавек (у 2019 — 46810).

Памерла 957 чалавек (у 2019 — 756). Такім чынам, рост смяротнасці склаў 27%.

Нарадзілася 371 дзіця (у 2019 — 415).

Памерла адно дзіця ва ўзросце да года. У 2019 такіх выпадкаў на Вілейшчыне было тры.

Натуральны прырост насельніцтва па раёне — мінус 586 (у 2019 — мінус 341), піша Рэгіянальная газета.

Раней на аснове асобных апублікаваных звестак стала вядома, што смяротнасць у Магілёве, Мінскім раёне і Баранавічах у 2020 годзе на 20—30% перавышае паказчыкі 2019 года. 

Статыстыка смяротнасці за 2020 годзе па краіне ў цэлым засакрэчаная, хоць раней штогод публікавалася. Беларусь — адзіная краіна Еўропы, якая хавае статыстыку смяротнасці за год, калі пачалася пандэмія каранавіруса.

У 2019 годзе ў Беларусі памерла каля 120 тысяч чалавек. 

Па афіцыйных дадзеных, у 2020-м ад кавіду ў Беларусі памерла толькі 1424 чалавек.