Фота Мінск-навіны

Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі СК распачата крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара ААТ «ГУМ» Аляксандра Крэпака. Аб гэтым БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

«Увечары 2 лютага службовая асоба была затрыманая супрацоўнікамі ГУБАЗіК МУС пры атрыманні хабару 2525 рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Паводле наяўных у распараджэнні следства даных, супрацьпраўная дзейнасць насіла сістэмны характар. Канчатковая прававая ацэнка сітуацыі будзе дадзена па выніках расследавання», — адзначыла Юлія Ганчарова.