Першы сумесны канцэрт джазавых музыкантаў «Diagilew project» (Германія) з удзелам вядомага джазавага піяніста Канстанціна Гарачага («Apple Tea») і беларускай этна-джазавай групы «Akana-NHS» пройдзе 5 чэрвеня на сцэне сталічнага Моладзевага тэатра эстрады (Маскоўская, 18а). Упершыню ў Беларусі нямецкі джаз і беларускія этнічныя песні загучаць разам. Пачатак а 19-й.