Грамадства

Лілія Ананіч можа ўзначаліць камісію па выяўленні прыкмет экстрэмізму

Былы міністр інфармацыі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч можа ўзначаліць камісію па выяўленні прыкмет экстрэмізму ў інфармацыйнай прадукцыі. Адпаведная пастанова апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша Tut.by.

Лілія Ананіч. Фота Вольгі Шукайла

Дакумент зацвярджае новы склад Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму. Раней у складзе было 23 чалавекі, цяпер — 20.

Камісію раней узначальвала дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальная кніжная палата Беларусі» Алена Іванова. Зараз старшынёй камісіі прызначаная Лілія Ананіч. У дакуменце ёсць заўвага — «з яе згоды».

Гэта значыць Лілія Ананіч можа пагадзіцца, альбо адмовіцца ўзначаліць камісію.

Намеснікам старшыні Рэспубліканскай экспертнай камісіі па-ранейшаму застанецца намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, а сакратаром — кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Аношка.

У склад камісіі таксама ўваходзяць прадстаўнікі навуковай супольнасці з НАН Беларусі і ВНУ краіны — дактары і кандыдаты сацыялагічных, гістарычных, філасофскіх і філалагічных навук. А акрамя таго — прадстаўнікі сілавых ведамстваў. Напрыклад, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення КДБ Ігар Жукаў, галоўны спецыяліст аддзела інфармацыі і прапаганды ўпраўлення ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта Сяргей Касачук, начальнік чацвёртага аддзела трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Юрый Ткачук, намеснік начальніка другога аддзела чацвёртага упраўлення ГУБАЗіК МУС Дзмітрый Юцоў, прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч і прадстаўнік ДМК Кацярына Шкурдзюк.

Нагадаем, Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму была створана ў 2014 годзе пры Мінінфарме. Менавіта на падставе рашэння гэтай камісіі ў 2020 годзе два тэлеграм-каналы былі прызнаныя судом экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Лілія Ананіч з 2014 па 2017 год была міністрам інфармацыі ў Беларусі. У цяперашні час з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Разам з іншымі дэпутатамі яна займаецца распрацоўкай законапраекта аб недапушчэнні гераізацыі нацызму.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме28

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме28

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць