Міхаіл Бедункевіч, mvd.gov.by

Міхаіл Бедункевіч, mvd.gov.by

Суддзя Ала Бушава пакарала яго 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Менавіта столькі прасіў пракурор Папкоў.

Таксама суддзя пастанавіла канфіскаваць ноўтбук у даход дзяржавы. І патлумачыла, што не задаволіла хадайніцтва адваката аб спыненні крымінальнай справы, бо «злачынства нанесла шкоду не толькі Бедункевічу, але і сям'і».

Паводле абвінавачання, Аляксей Мачалаў у раённым чаце «Дамброўка-5» абразіў Міхаіла Бедункевіча, тым самым прынізіўшы яго гонар і годнасць, асабістыя і прафесійныя якасці. 

На судзе Мачалаў сказаў, што цалкам прызнае віну, і раскаяўся ў зробленым. Ён патлумачыў, што зрабіў гэта, бо ў той момант у яго было цяжкі эмацыйны стан, былі цяжкасці на вучобе. Ён убачыў інфармацыю пра Бедункевіча ў тэлеграм-канале і вырашыў напісаць абразу ў чаце раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0