Кацярына Барысевіч і доктар-анестэзіёлаг Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцём Сарокін былі затрыманыя 19 лістапада 2020 года, нагадвае Tut.by.

Пазней ім выставілі абвінавачванне ў «разгалашэнні медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы» (ч. 3 арт. 178 КК РБ).

Падставай стаў апублікаваны 13 лістапада артыкул, у якім гаварылася, што ў крыві Рамана Бандарэнка, які памёр пасля збіцця 11 лістапада на «плошчы Перамен», не было алкаголю.

Гэта разыходзіцца з версіяй СК і Аляксандра Лукашэнкі, нагадвае Tut.by.

Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін знаходзяцца ў СІЗА №1 Мінска. Пры гэтым родныя Рамана да журналісткі і доктара прэтэнзій не маюць.