akorda.kz

akorda.kz

На першым пасяджэнні Дзяржкамісіі па падрыхтоўцы да святкавання 30-годдзя незалежнасці Казахстана Такаеў падкрэсліў, што веданне казахскай мовы з'яўляецца найважнейшым крокам на шляху да фарміравання адзінай нацыі, і зноў заклікаў падтрымаць усіх суайчыннікаў, якія імкнуцца да вывучэння мовы.

«Хай кожны грамадзянін, які ведае дзяржаўную мову, дзеліцца сваімі ведамі з сябрамі, калегамі, знаёмымі, якія жадаюць вывучаць казахскую мову. Гэта высакароднае пачынанне, безумоўна, прадэманструе нашу ўзаемапавагу і ўмацуе адзінства», — лічыць прэзідэнт.

Акрамя таго, Касым-Жамарт Такаеў дадаў, што пераход казахскай мовы на лацінскую графіку стаў адным з пладоў Незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0