Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбяцца:

200 г масла

200 г цёмнага шакаладу

100 г мукі

40 г какавы-парашку

50 г белага шакаладу

50 г малочнага шакаладу

3 яйкі

280 г цукровай пудры

  1. Нарэжце масла малымі кубікамі і пакладзіце ў міску. Разламайце цёмны шакалад на невялікія кавалкі і дадайце ў міску з маслам.
  2. Напоўніце невялічкую каструльку гарачай вадой прыкладна на чвэрць. Пастаўце міску зверху, каб яна абапіралася на каструлю, але не дакраналася да вады. Пастаўце каструльку на слабы агонь, перыядычна перамешвайце масла з шакаладам, пакуль яны не растаюць і не ператворацца ў аднародную сумесь.
  3. Пакіньце сумесь ахалоджвацца да пакаёвай тэмпературы.
  4. Праз сіта насыпце муку і какаву ў міску сярэдняга памеру.
  5. Разбіце 3 яйкі ў вялікую міску, дадайце цукровую пудру. Узбіце яйкі з цукрам з дапамогай міксера да белай сумесі, якая павінна павялічыцца ў аб’ёме ўдвая. Гэта можа заняць ад 3 да 8 хвілін у залежнасці ад магутнасці міксера.
  6. Дадайце шакаладную сумесь да ўзбітых яек. Павольна перамяшайце сумесь да цёмна-карычневага колеру. Важна рабіць гэта павольна і асцярожна, каб не выбіць паветра з узбітых яек.
  7. Праз сіта да атрыманай сумесі дадайце сумесь з какавы і мукі. Трасіце сітам з боку ў бок, каб раўнамерна запоўніць паверхню. Пасля зноў асцярожна перамешвайце да аднароднай сумесі.
  8. Нарэжце белы і малочны шакалад на невялікія кавалкі. Дадайце іх у сумесь.
  9. Разагрэйце духоўку да 180 С°. Засцяліце форму для выпечкі антыпрыгарным пергаментам. Выкладзіце сумесь на падрыхтаваную форму і выраўняйце яе.
  10. Выпякайце шакаладны браўні на працягу 25 хвілін. Калі цеста хістаецца пасярэдзіне, то варта выпякаць яшчэ 5 хвілін, пакуль верх не пакрыецца бліскучай коркай, а бакі браўні пачнуць адставаць ад формы.
  11. Дастаньце браўні з духоўкі, астудзіце, а затым парэжце на квадраты.

Смачна есці!

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?