Гаворыць дэкан бакалаўрскай школы ЕГУ Рыгор Мінянкоў:
Валодзя Фурс пайшоў з жыцця… Пайшоў заўчасу, раптоўна. Пайшоў таленавіты мысляр, які мог яшчэ гэтак шмат зрабіць для філасофіі, для айчыннай культуры. Засталіся нерэалізаваныя планы, недапісаныя кнігі… Засталіся несуцешныя блізкія, якім я выказваю самыя глыбокія спачуванні. Больш няма словаў…