Грамадства

Маладых жыхароў Жлобіна адправілі ў калонію за «масавыя беспарадкі»

Суд Жлобінскага раёну 5 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе за «масавыя беспарадкі» і «гвалт у дачыненьні да міліцыі» супраць дваіх жыхароў Жлобіну, піша «Свабода».

Суд пастанавіў пакараць 18-гадовага Яўгена Каханоўскага пазбаўленьнем волі на тры з паловай гады, а 21-гадоваму Дзьмітрыю Гопту, у якога разумовая адсталасьць, прысудзіў 2 гады калёніі.

Дзьмітрыя ўзялі пад варту ў залі суду. Да прысуду Яўген быў пад вартай, Дзьмітры — пад падпіскай, дома.

Справа тычылася падзей 10-11 жніўня ў Гомлі, калі людзі выйшлі на плошчу і патрабавалі сумленных выбараў. Пасьля жорсткага разгону шмат каго затрымалі. Маладых людзей абвінавачвалі ў тым, што ў ноч з 10 на 11 жніўня яны ўдзельнічалі ў несанкцыянаваным мітынгу, перашкаджалі руху транспарту, сьвісьцелі, выгуквалі лёзунгі, уцякалі ад міліцыі і кідалі камяні ў бок міліцыянтаў і транспарту праваахоўных органаў.

Міліцыянты пашкоджаньняў не атрымалі, але вайсковец унутраных войскаў часткі №5525 Аляксандар Блыха праходзіў па справе як пацярпелы. На судзе ён паведаміў, што ў бок яго і таварышаў па службе ляцелі камяні і бутэлькі, якія «маглі прычыніць калецтва ці гібель».

Яўген Каханоўскі заявіў на судзе, што ня кідаў камянёў, не крычаў нічога. На сьледзтве ён казаў іншае (крычаў, кідаў). На судзе патлумачыў, што прызнаньні даў пад фізычным і псыхалягічным ціскам.

«Я быў у шоку, паніцы, калі мяне затрымалі. Мяне білі ў міліцыі і ў жывот, і па галаве, і па нагах, пагражалі «прэс-хатай», калі я даваў не такія паказаньні, як трэба. Я пачаў агаворваць сябе і іншых. Я падпісаў, не чытаючы, бо баяўся, што зноў будуць біць», — сьведчыў жыхар Жлобіна.

Экспэртыза прыйшла да высновы, што, нягледзячы на псыхіятрычныя праблемы, Дзьмітры Гопта можа адказваць за свае дзеяньні.

Віну ён прызнаў цалкам і пагаджаўся з кожным сьцьверджаньнем пракурора, судзьдзі ці адваката. Перад судом 5 лютага ён моцна плакаў. Рыдаў хлопец і тады, калі яго забіралі пад варту.

Таксама ў Жлобіне судзяць 17-гадовага Віталя Прохарава і 18-гадовага Аляксандра Кі́селева па аналягічных артыкулах за падзеі 10-11 жніўня.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію5

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

АНТ патлумачыў прычыну чэргаў на мяжы Беларусі з Польшчай. Прапагандыстаў высмеялі проста ў каментарыях пад відэа5

«Я паабяцаў камітэтчыкам». Юрась Зянковіч плануе адсудзіць грошы ў сілавікоў2

Рубіа: Трамп не разглядае сустрэчу на Алясцы як саступку Пуціну7

Вядучая АНТ Наталля Немагай адпачыла ў акупаваным Крыме ФОТЫ25

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд3

Кавалеўскі: У 2021-м Макей спрабаваў папярэдзіць нас пра стратэгію, якую мы выкарыстоўваем37

Адзін з самых вядомых футбалістаў БАТЭ заняўся продажам ровараў

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію5

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць