Грамадства

Дырэктар Інстытута гісторыі: Бел-чырвона-белы сцяг не вінаваты у тым, хто яго выкарыстоўваў

У пачатку лютага была створаная Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ці адсутнасці ў ёй прыкметаў экстрымізму. Сярод сілавікоў і чыноўнікаў там знайшлося месца і аднаму гісторыку — дырэктару Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вадзіму Лакізе.

«Наша Ніва» пацікавілася думкамі спадара Лакізы пра магчымае прызнанне бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім, пра што нядаўна гаваралі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры.

Вадзім Лакіза. Фота «Мінск-навіны»

«Правільная, добрая камісія, я даў згоду на сваё ўключэнне ў яе склад. Кожная краіна мае такія камісіі. Сітуацыя ж ва ўсім свеце няпростая: і пандэмія, і геапалітычная сітуацыя складаная.

Камісія яшчэ не збіралася, пытанне аб бел-чырвона-белым сцягу перад намі не ставілася. Я адсочваю ўсю інфармацыю, і ў недзяржаўных, і ў дзяржаўных СМІ. І пакуль не ведаю, пра што тут можна турбавацца.

Калі я выкажу меркаванне як член камісіі, то гэта будзе суб’ектыўна. Паспрабую выказацца як кіраўнік Інстытута гісторыі НАН. Апублікавана вельмі шмат матэрыялаў на гэтую тэму, я абапіраюся толькі на навуковыя факты, яны выкладаліся і раней у адказах на звароты грамадзян. Гэта ўсё факты, іх нельга ні замоўчваць, ні перабольшваць, ні змяншаць. Трэба дакладна паказваць грамадству ўсё: ад моманту з’яўлення сцяга да 1995 года.

Так, бел-чырвона-белы сцяг выкарыстоўваўся калабарацыяністамі — гэта прызнаюць усе. Гэты сцяг быў дзяржаўным у Рэспубліцы Беларусь — гэта таксама важны факт. Сцяг не вінаваты ў тым, хто яго выкарыстоўваў. А выкарыстоўвалі канкрэтныя людзі.

Мая задача — не даваць суб’ектыўных ацэнак, а сыходзіць з гістарычных фактаў. Не трэба рабіць паспешлівых высноў. Зразумела, што журналісты шукаюць «смажаныя» факты: вось група грамадзян звярнулася ў Генеральную пракуратуру, адразу шум у інтэрнэце. Але гэта ні аб чым не гаворыць! Ніякіх рашэнняў не прынята.

Гісторыя павінна выкарыстоўвацца ў нацыянальных інтарэсах дзяржавы, працаваць на аб’яднанне грамадства. І я заўсёды выступаў і выступаю за гэта.

Хачу працытаваць адзін з адказаў, падрыхтаваных спецыялістамі Інстытута гісторыі: «У гады Вялікай Айчыннай вайны мела месца выкарыстанне бел-чырвона-белых сцягоў на публічных мерапрыемствах з прапагандысцкімі мэтамі. Адбывалася гэта з ініцыятывы калабаранцкіх арганізацый Астроўскага, Ермачэнкі, Ганько і іншых, якія дзейнічалі на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь» у 1941-1944 гадах.

Аднак не выяўлена дакументаў аб афіцыйным дазволе германскімі акупацыйнымі ўладамі аб выкарыстанні бел-чырвона-белых сцягоў калабаранцкімі арганізацыямі. У саміх статутах гэтых арганізацый бел-чырвона-белая сімволіка не згадвалася.

Разам з тым, ва ўспамінах удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і архіўных крыніцах можна знайсці такія сведчанні. Беларускімі нацыяналістамі, Беларускай краёвай абаронай, Беларускай грынадзёрскай брыгадай СС «Беларусь» пад бел-чырвона-белым сцягам праводзілі карныя аперацыі супраць партызан і мірных жыхароў. Так была знішчана вёска Бабровічы Целяханскага раёна.

Выкарыстанне бел-чырвона-белай сімволікі калабарантамі зафіксавана ў фота- і відэахроніцы таго часу. Па больш дакладную інфармацыю рэкамендуем звяртацца ў Дзяржаўны архіў кіна- і фотадакументаў у Дзяржынску.

Па праблеме ўзнікнення і выкарыстання бел-чырвона-белага сцяга ў энцыклапедычных выданнях і гістарычных даведніках існуюць розныя пункты гледжання, што сведчыць аб неабходнасці далейшага навуковага даследавання пытання».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць