На гэтым тыдні Драздоў атрымаў позву ў пракуратуру, дзе яму паведамілі, што ў выпадку нявыплаты запазычанасці па камуналцы яго выселяць. Як там растлумачылі, такое распараджэнне прыйшло з Мінска. Андрэй пацікавіўся, ці выклікалі ў пракуратуру яго суседзяў, за якімі лічыцца велізарная запазычанасць. Яму адказалі адмоўна, патлумачыўшы, што ў іх не было затрымання па арт. 23.34.

У Андрэя ёсць запазычанасць 76 рублёў, якая ўтварылася якраз праз адміністрацыйны штраф. Ён інвалід III групы і мала зарабляе, таму ён не можа аплаціць штраф цалкам.