Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук выказаўся пра трэнера Мікалая Казеку, які падпісаў ліст спартоўцаў супраць міліцэйскага гвалту, пасля чаго на яго пасыпаліся рэпрэсіі з боку ведамства: пазбавілі дзяржаўнай стыпендыі, адхілілі ад замежных выездаў каманды.

— Гісторыя з галоўным трэнерам зборнай краіны па фрыстайле Мікалаем Казекам?

— Да яго толькі адно пытанне — п'янства. Злоўжываў нават на зборах. Кажу гэта, вывучыўшы сітуацыю ўсебакова. Вынік выпіванняў — ДТЗ у Менску. 2,19 праміле ў крыві! Усе матэрыялы ёсць. Яны адпраўленыя ў Міжнародны алімпійскі камітэт, хай там паглядзяць — палітычныя гэта матывы ці не. Або галоўнаму трэнеру дазволена тое, што звычайнаму грамадзяніну нельга?

Казека напісаў ліст на імя прэзідэнта з просьбай вярнуць яму пасведчанне кіроўцы, маўляў, гэта першы выпадак, ніколі такога не было, усё зразумеў і раскаяўся. А мы зрабілі запыт у МУС. Высветлілася: у 2019 годзе — 15 адміністрацыйных парушэнняў з выкарыстаннем аўтамабіля! Перавышэнне хуткасці, праезд на чырвонае святло, паркоўка ў неналежным месцы і ўжыванне спіртных напояў. Вось вам і вынік, — сказаў Кавальчук.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?