Статыстыка ад Міністэрства аховы здароўя за 6 лютага: за суткі зарэгістраваныя 1787 пацыентаў з COVID-19 (5 лютага было зафіксавана 1994 выпадкі), выпісаныя — 1797 пацыентаў.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 256 959 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачуняў ад гэтай хваробы 244 941 пацыент.

Па афіцыйных звестках, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1773 (+9 за суткі) пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 19 135 тэстаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?