Гасцей запланаванага на 18-19 ліпеня 2009 г. чарговага, V з’езда беларусаў свету прыме Міжнародны адукацыйны цэнтр (ІВВ).
Пра гэта ўчора паведамілі кіраўніцтву МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» з Мінгарвыканкаму. Арганізацыі прапанавалі два памяшкання — вялікую залу ДК МТЗ і памяшканне Міжнароднага адукацыйнага цэнтру (ІВВ). У той жа дзень было праведзена пасяджэнне Ўправы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», на якім разам з інфармацыяй аб ходзе падрыхтоўкі да з’езда было агучана рашэнне Мінгарвыканкама. Прысутныя абмеркавалі магчымасці двух залаў і вызначылі прыярытэтным памяшканне Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра.
Нагадаем, што сёлета, як і ў часе падрыхтоўкі мінулых з’ездаў, МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» сутыкнулася з праблемаў пошуку памяшкання. Падобных праблем не было толькі з правядзеннем Першага з’езда беларусаў свету ў 1993 г. У гэтым годзе арганізацыі адмовіла каля двух дзесяткаў установаў, у тым ліку ДК прафсаюзаў, КЗ «Мінск», Палац культуры МАЗ, МТЗ, актавая зала Лінгвістычнага ўніверсітэта. У сувязі з гэтым узнікла пагроза правядзення з’езда альбо на адной з плошчаў Мінска, альбо ў замежжы.