Міністр замежных спраў Даніі Епе Кофад:

«Данія — разам з народам Беларусі ў мірнай барацьбе за свабоду і дэмакратыю».

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі:

«Пратэсты ў Беларусі працягваюцца з 9 жніўня 2020 года. Нягледзячы на затрыманні, катаванні і нават смерці, беларускі і беларусы па-ранейшаму змагаюцца за годнасць, свабоду і дэмакратыю. Мы з вамі!»

МЗС Харватыі:

«У Дзень салідарнасці з Беларуссю ЕС паўтарыў сваю рашучую падтрымку і салідарнасць з беларускім народам у яго настойлівых закліках да дэмакратычнай будучыні і шанавання асноўных свабод і правоў чалавека».

Паўль Цыміяк, генеральны сакратар кіроўнай у Нямеччыне партыі «Хрысціянска-дэмакратычны саюз»:

«Не прызнаны міжнароднай супольнасцю, самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі — Аляксандр Лукашэнка — працягвае дэманстрацыю свайго сумнеўнага аўтарытэту: 35 000 мірных дэманстрантаў былі затрыманыя цягам апошніх 6 месяцаў».

Заява Дзярждэпартамента ЗША:

«Мы працягваем выказваць салідарнасць з народам Беларусі. Вы праявілі выключную сілу і стойкасць перад жорсткімі рэпрэсіямі. Нас натхняе вашая мужнасць, калі вы адстойваеце права вырашаць будучыню Беларусі».

Міністр замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ:

«Сёння мы падкрэсліваем салідарнасць з народам Беларусі, які дамагаецца свайго права на свабодныя і справядлівыя выбары».

Міністр замежных спраў Канады Марк Гарно:

«Канада выдзеліць 2,25 мільёна даляраў на падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць над прасоўваннем дэмакратыі ў Беларусі».

МЗС Ірландыі:

«МЗС Ірландыі з гонарам адзначае Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, выказваючы падтрымку беларускаму народу, які працягвае сваю мірную і рашучую абарону дэмакратычных прынцыпаў».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?