Усіх абвінавачваюць па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

Пакаранне — штраф ад 2 да 50 базавых ці арышт. Гэта той самы артыкул, які звычайна «дакідваюць» пратэстоўцам да стандартнага 23.34, каб асудзіць на 20-25 сутак.

Але ж замежнікаў судзяць не за удзел у пратэсных акцыях.

Аказваецца, пад гэты артыкул трапляе і парушэнне мер самаізаляцыі, патлумачылі «Нашай Ніве» ў судзе Кастрычніцкага раёна. Менавіта ў гэтым і вінавацяць два дзясяткі замежных грамадзян.

Судзяць хутка — у раскладзе бачна, што на разгляд адной справы закладваецца пяць хвілін.

Як паведаміла «Нашай Ніве» спецыяліст суда Кастрычніцкага раёна Фарыда Мамедава, усіх замежнікаў, якіх судзілі ў першай палове дня, пакаралі штрафамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?