У выніку пажару ў гаражы пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь. Меркаваная прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Як распавёў мужчына, які карыстаецца гаражом, напярэдадні вечарам перад сыходам дадому ён пакурыў, а недакурак кінуў на падлогу, дзе ляжаў аўтамабільны кілімок. Імаверна, непатушаны недакурак і стаў прычынай пажару.
Бабруйчанін кінуў на падлогу непатушаны недакурак — і спаліў гараж
5 лютага па тэлефоне «112» паступіла паведамленне аб пажары ў гаражы ў Бабруйску па вуліцы Арджанікідзэ, піша bobr.by.