У снежні 2020 года ў Маскве памерла на 5988 чалавек больш, чым у тым жа месяцы годам раней, паведамілі ў Дэпартаменце аховы здароўя горада. Усяго было зарэгістравана 16 546 смерцяў, што на 56% больш, чым у снежні 2019 года.

«COVID-19 у снежні ў якасці асноўнай або спадарожнай прычыны смерці адзначаны ў 5891 выпадку. Такім чынам, смяротнасць ад каранавіруса пакрывае амаль усю залішнюю смяротнасць», — гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента.

Ад COVID як ад асноўнай прычыны смерці ў снежні памёр 5251 чалавек, 640 чалавек у снежні памерлі ад іншых прычын, але са станоўчым тэстам на каранавірус.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?