Справу разглядала суддзя Ірына Прадун, пракурор — Андрэй Аношка.

10 жніўня Віталь Прохараў быў затрыманы амапаўцамі і, па ягоных словах, быў моцна збіты. Пасля яго адпусцілі дадому, а неўзабаве абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ і аштрафавалі.

Сам Прохараў падчас дачы паказанняў у судзе сказаў, што ён не кідаў камень, але, каб «папіярыцца ў сваім інстаграме», пахваліўся, што пабіў лабавое шкло аўтазака. Гэта запісаў на мабільны яго прыяцель і выклаў у «тэлеграм».