Ноччу і раніцай у аўторак, 9 лютага, на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове рэспублікі, а таксама ў сталіцы прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.

Ноччу тэмпература паветра ў краіне складзе -9…-15°C, а на паўночным усходзе пры праясненнях — -16…-19°C, днём слупкі тэрмометраў пакажуць -6…-11°C. У Брэсце ў светлы час сутак будзе -6…-8°C, у Гомелі і Гродне — -7…-9°C, у Мінску — -8…-10°C, у Віцебску і Магілёве — -9…-11°C.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?