Па словах дактароў, гэтая хвароба пакуль не моцна пашыраная, успышка адбылася толькі ў адной адміністрацыйнай акрузе, дзе людзей ванітавала крывёю і яны паміралі, калі позна траплялі ў бальніцу.

Першапачатковае абследаванне паказала, што пацыенты, у асноўным мужчыны, пакутавалі ад язвы страўніка і захворванняў печані.

Міністр аховы здароўя Танзаніі накіраваў у рэгіён групу экспертаў. Медыкі павінны высветліць прычыны ўспышкі захворвання і ўзяць узоры для даследавання.

У снежні газета The Hindu паведаміла, што ў індыйскім штаце Андхра-Прадэш адзін чалавек памёр ад невядомай хваробы, і яшчэ 315 чалавек былі шпіталізаваныя з сімптомамі таго ж захворвання. Паводле інфармацыі выдання, у пацыентаў назіралася галавакружэнне, галаўны боль і сімптомы эпілепсіі. Вынікі тэстаў на каранавірус у іх былі адмоўныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0