Аналагічныя пастановы ў дачыненні да расійскіх дыпламатаў прынялі ў Швецыі і Польшчы.

«У адказ на неабгрунтаваную высылку расійскім МЗС польскага дыпламата МЗС Польшчы, зыходзячы з прынцыпу ўзаемнасці і ў каардынацыі з Германіяй і Швецыяй, прынятая пастанова аб прызнанні персонай нон грата супрацоўніка генконсульства РФ у Познані», — паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

«Мы праінфармавалі расійскага пасла, што работніка расійскай амбасады папрасілі пакінуць Швецыю. Гэта выразны адказ на недапушчальнае рашэнне выслаць шведскага дыпламата, які толькі выконваў свае абавязкі», — заявіла міністрка замежных спраў Швецыі Анн Ліндэ.

Раней расійскі МЗС заявіў, што тэрыторыю РФ павінны пакінуць дыпламаты са Швецыі, Польшчы і Германіі — з-за іх удзелу ў акцыях пратэсту ў падтрымку Аляксея Навальнага, якія праходзілі 23 студзеня.

Прадстаўнік МЗС Швецыі заяўляў, што шведскі дыпламат не браў удзелу ні ў якіх дэманстрацыях.

2 лютага на суд па справе Аляксея Навальнага прыйшлі дыпламаты амаль двух дзясяткаў краін, у тым ліку Швецыі, Польшчы і Германіі. Дыпламатаў размясцілі ў зале суда на зашклёным балконе.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што іх паводзіны — гэта «не проста ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, а самавыкрыццё непрыгожай і супрацьзаконнай ролі калектыўнага Захаду ў спробах стрымаць Расію».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0