«Яндэкс. Заторы» паведамляе, што ў горадзе адбылося некалькі дзясяткаў дробных аварый. Рух транспарту ўскладнены практычна на ўсіх буйных вуліцах сталіцы.
Велізарны затор утварыўся на ўнутраным кальцы МКАД у раёне Ждановічаў.
Мінсктранс у сваім тэлеграм-канале паведамляе, што з-за неспрыяльных умоў надвор'я грамадскі транспарт працуе з парушэннем графіку.