Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Па словах сведак, Цімаці Уілкс і яго сябар падышлі да групы людзей каля батутнага парку ў Нэшвіле з нажамі. Пасля гэтага Уілкс быў застрэлены 23-гадовым хлопцам, які сказаў паліцыі, што не ведаў пра розыгрыш і дзейнічаў у мэтах самаабароны, піша BBC. 

Сябар Цімаці Уілкса пераконвае паліцыю, што яны хацелі зняць розыгрыш для YouTube.

Паліцыя нікога не арыштавала ў сувязі са смерцю хлопца.

Відэа фэйкавых абрабаванняў адносна распаўсюджаныя на YouTube, часта з падробнай зброяй і балаклавамі. Некаторыя з такіх відэа збіраюць мільёны праглядаў.

Два гады таму YouTube ўвёў правілы, якія забараняюць жарты, небяспечныя для жыцця. Згодна з гэтымі правіламі, відэа розыгрышаў, у тым ліку фальшывых абрабаванняў, YouTube павінен выдаляць.

Гэтыя правілы былі ўведзеныя пасля выпадку ў 2017 годзе, калі 19-гадовая дзяўчына застрэліла свайго хлопца праз тоўстую кнігу. Маладыя людзі думалі, што кніга спыніць кулю. Праз 10 месяцаў пасля гэтага выпадку YouTube забараніў небяспечныя розыгрышы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0