У сераду, 10 лютага, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах — кароткачасовы снег. Галалёдзіца. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, умераны, паведамляе pogoda.by.
Уначы -11..-17°С, пры праясненнях -18..-20°С, днём -7..-13°С. У Мінску ўначы і раніцай да -18°С, удзень -12..-14°С.
У чацвер, у дзень «Усебеларускага народнага сходу», складаныя ўмовы надвор'я. Краіна апынецца пад уплывам атмасферных франтоў ад Балканскага цыклона з цэнтрам над тэрыторыяй Украіны.
Снег, раніцай і днём месцамі, пераважна па Гомельшчыне, моцны снег, слабая мяцеліца, снежныя заносы. Вецер парывісты. Уначы -11..-18°С, пры праясненнях да -19..-21°С, днём -8..-14°С.
У Мінску ўначы і раніцай да -18°С, удзень да -14°С.
0
0
0
0
0
0