Кацярына Сазонава з адвакатам у судзе

Кацярына Сазонава з адвакатам у судзе

Справу разглядае суддзя Людміла Якаўлева, дзяржабвінаваўца — пракурор Лаўкет.

Па матэрыялах следства, знаходзячыся па месцы свайго жыхарства ў г. Смалявічы, у публічным доступе ў сетцы Інтэрнэт, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, у адным з тэлеграм-каналаў, наўмысна, з мэтай публічнай абразы прадстаўніка ўлады, Сазонава размясціла непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.

Кацярына Сазонава — маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём.

Адвакат абвінавачанай Болатава заявіла хадайніцтва аб правядзенні закрытага судовага пасяджэння. Суддзя адхіліла, паколькі пацярпелы Кубракоў такога хадайніцтва не вылучаў.

Кацярына Сазонава цалкам прызнае віну ў здейсненым.

Суд запатрабаваў дапытаць сведку, супрацоўніка міліцыі, які займаўся маніторынгам чата, дзе быў размешчаны абразлівы допіс. 

Абвешчаны перапынак для выкліку сведкі да 12:00 17 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0