— Як экс-кандыдат у прэзідэнты, старшыня партыі, бізнэсмен і чалавек, які адказна ставіцца да сваіх слоў і ўчынкаў, я рабіў, раблю і буду рабіць толькі тое, што сапраўды неабходна для маіх выбаршчыкаў і нашай краіны, — гаворыць Сяргей. — Для тых, хто не зразумеў: мая партыя магла б разглядаць Усебеларускі народны сход як пляцоўку для абмену думкамі і абмеркавання плана развіцця Беларусі, але цяпер гэта немагчыма.

Я ўпэўнены, што прыйдзе час, калі абодва бакі будуць вымушаны дамаўляцца, але гэта відавочна не сёння. Сёння апазіцыя і ўлада вельмі далёкія адна ад адной і не гатовыя вырашаць існуючыя праблемы.

Я заўсёды адкрыты да дыялогу і гатовы сумесна знаходзіць шляхі вырашэння складаных сітуацый. Усебеларускі народны сход не адлюстроўвае інтарэсаў маіх выбаршчыкаў і не дае магчымасці вырашыць праблему палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага крызісу. Я буду назіраць за мерапрыемствам, але сярод удзельнікаў мяне не будзе.

Раней ад удзелу адмовіліся Ігар Барысаў (БСДП) і Сяргей Калякін («Справядлівы свет»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?