Па словах Лукашэнкі, мэр Мінска адпрацаваў толькі квартал на новай пасадзе, але гэты перыяд быў настолькі складаны, што яго можна параўнаць з двума гадамі дзейнасці, піша «Звязда».

«То-бок у вас не было часу, каб спакойна ўваходзіць у курс справы, разбірацца з праблемамі. Але вы чалавек не новы, добра Мінск ведаеце і таму прызначаліся на гэтую пасаду», — сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што хоча пачуць ад мэра сталіцы, якія ён, кіраўніцтва, гарвыканкам вынеслі ўрокі з мінулага года, асабліва другой яго паловы.

«Хаджэнні пратэстуноў, якія ламалі, крушылі… Ці кампенсавалі яны гораду тое, што зламалі? Ці кампенсавалі яны гэтыя свае дзеянні? Гэта ж грошай каштавала ўсё аднаўляць, мы гэта бачылі. Таму тут спуску ніякага не павінна быць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Па яго словах, бягучы год — няпросты, цяжкі, з улікам асабліва знешніх фактараў, якія будуць заставацца.

«Нам трэба вытрымаць гэты год», — заўважыў Лукашэнка.