Уладзімір Родчанка — інжынер-праграміст у «Godel Technologies». Яму 32 гады, ён жанаты, мае дзяцей пяці і сямі гадоў. Ён рэгулярна падтрымліваў акцыі салідарнасці ў Гродне ў чэрвені і ліпені 2020 года.

12 жніўня 2020 года Уладзімір з трыма знаёмымі ўстаў на калені насупраць Гродзенскага аблвыканкама з фота пяцігадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ўвечары напярэдадні. Хлопцаў затрымалі, збілі ў РАУС і размалявалі твар маркерам. Увечары 12 жніўня Уладзімір трапіў у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Пазней яго неаднаразова судзілі па арт. 23. 34 КаАП, а ён спрабаваў абскардзіць рашэнні суда.

Godel Technologies — IT-кампанія па аказанні паслуг у сферы распрацоўкі праграмнага забеспячэння ў Еўропе. Офісы знаходзяцца ў 12 гарадах Беларусі і не толькі.