Беларус, які стаў зоркай інтэрнэту, пасля таго як выпіхнуў з заносу аўтобус у Варшаве, выявіўся вельмі актыўным чалавекам.

28-гадовы Зміцер Салагуб, як аказалася, у касцюме белага мядзведзя з бел-чырвона-белым сцягам наведвае дзяцей у сем'ях уцекачоў, каб павесяліць іх, піша Белсат.

«У нашым свеце замест таго, каб проста ўзяць і дапамагчы, усе здымаюць на відэа. Я не разумею гэтага», — кажа Зміцер Салагуб.

«Я ехаў у аўтобусе. У Варшаве былі моцныя снегапады, утварыліся заторы. Аўтобус стаяў без руху прыкладна хвілін 15. Кіроўца адчыніў дзверы, я і людзі пайшлі наперад. Прайшоў прыкладна кіламетр», — распавядае Зміцер.

Далей ён пабачыў аўтобус, які не мог заехаць на горку — не хапала счаплення з дарогай.

«Я зразумеў, што магу паспрабаваць яго падштурхнуць, і пайшоў. А тут прыйшоў карэспандэнт з мікрафонам і дапамог. У нас атрымалася, і я пайшоў далей», — кажа хлопец.

«Аніякім героям я сябе не лічу. Проста так атрымалася! Трэба заўсёды быць чалавекам і думаць пра іншых. Тады і свет можна змяніць у лепшы бок, як вы потым і пабачылі. Нават адзін маленькі чалавек можа, як высветлілася, прыбраць затор на дарозе. Я проста не разумею, чаму аніхто да мяне гэтага не зрабіў!» — кажа Зміцер Салагуб.

Беларуса ўзнагародзілі 90-дзённым квітком на грамадскі транспарт у Варшаве за гісторыю з аўтобусам

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?