Кіраўнік МЗС Латвіі таксама лічыць, што разглядае «запыт рэжыму Лукашэнкі аб экстрадыцыі беларускага апазіцыйнага палітыка як адкрытую спробу помсты».

Пры гэтым ён адзначыў, што ў адпаведнасці з латвійскім заканадаўствам рашэнне прымаецца кампетэнтнымі праваахоўнымі органамі, улічваючы ўсе аспекты справы.

Нагадаем, Следчы камітэт накіраваў у Генпракуратуру дакументы аб ініцыяванні пытання перад Латвіяй аб экстрадыцыі экс-кіраўніка ПВТ і ўдзельніка перадвыбарнай прэзідэнцкай кампаніі Валерыя Цапкалы, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» 8 лютага. У паведамленні сказана, што яго абвінавачваюць «па шэрагу карупцыйных злачынстваў і атрыманні хабараў у асабліва буйным памеры».

Цапкала: Мяне папрасілі пералічыць грошы ў рэзервовы фонд прэзідэнта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0