Разгляд крымінальнай справы ў адносінах да аўтараў канала «Народны рэпарцёр» запланаваны на 11, 16, 19 і 23 лютага. Дакладна вядома, што судовае пасяджэнне пройдзе ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, паведамляе «Новы час».

Пятрухіну выстаўлена абвінавачванне адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады), арт. 369 КК РБ (Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) і арт. 391 КК РБ (Абраза суддзі або народнага засядацеля ў сувязі з ажыццяўленнем імі правасуддзя).

Блогера Аляксандра Кабанава будуць судзіць паводле ч. 1 арт. 342 і артыкула 369.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0