«Гэта другі ператрус у маім жыцці. Але спачатку разам з супрацоўнікамі органаў мы выгулялі сабаку. Арні не вельмі спадабалася, але галоўнае ўсе на волі», — напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Радыё Свабода ўдакладняе, што прыходзілі ў рамках справы Прэс-клуба, супрацоўнікі якога знаходзяцца за кратамі з 22 снежня.

У Малішэўскага забралі наяўныя грошы

Віктар Малішэўскі — журналіст, блогер. Быў намеснікам галоўнага рэдактара «Камсамольскай праўды ў Беларусі», тамсама працавала яго жонка. Затым галоўным рэдактарам «Еўрарадыё», рэдактарам OfficeLife. Зараз працуе дырэктарам дэпартамента камунікацый у Альфа-банку.

Віктара Малішэўскага апыталі па справе «Прэс-клуба»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0