Штраф за непадпарадкаванне супрацоўніку МУС, Расгвардыі, ФСВП, ФСБ, ФСА для фізічных асоб вырас з 500-1000 рублёў да 2-4 тысяч рублёў (70-140 беларускіх).

Акрамя штрафу і арышту на тэрмін да 15 сутак, за непадпарадкаванне прадугледжаны і новы від пакарання —абавязковыя працы на тэрмін ад 40 да 120 гадзін.

Штраф за паўторнае непадпарадкаванне, калі яно здзейснена арганізатарам або ўдзельнікам публічнага мерапрыемства, таксама вырас — з 5 тысяч рублёў да 10-20 тысяч рублёў (350-700 беларускіх).

Акрамя штрафу і арышту на тэрмін да 30 сутак, за гэта прадугледзелі абавязковыя працы на тэрмін ад 100 да 200 гадзін.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?