Свет

За год нараджальнасць у Кітаі знізілася на 15%. Гістарычны антырэкорд

Улады Паднябеснай спынілі «палітыку аднаго дзіцяці», але гэта пакуль не дае эфекту.

Фота Depositphotos.com

Згодна са звесткамі, апублікаванымі Міністэрствам грамадскай бяспекі ў Кітаі (Ministry of Public Security) на гэтым тыдні, у 2020 годзе было зарэгістравана толькі 10,03 мільёна нованароджаных у параўнанні з 11,79 мільёна год таму — зніжэнне нараджальнасці на 14,9%. 2020 стаў годам з самым нізкім узроўнем нараджальнасці за ўвесь час існавання Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая была заснаваная ў 1949 годзе.

Дэмаграфічнае пытанне можа стаць сур’ёзнай праблемай для кітайскай эканомікі ў будучыні, калі цяперашняе працаздольнае насельніцтва дасягне пенсійнага ўзросту. Эксперты сцвярджаюць, што, калі такая тэндэнцыя захаваецца, то Кітай сутыкнецца з праблемай старэння насельніцтва. Згодна з апошнімі звесткамі Нацыянальнага бюро статыстыкі (National Bureau of Statistics), летась у Кітаі налічвалася 250 мільёнаў чалавек, старэйшых за 60 гадоў, што складае 18% насельніцтва краіны, піша CNN.

З 1979 да 2015 года ў Кітаі праводзілася «палітыка аднаго дзіцяці» з мэтай узяць пад кантроль імклівы рост насельніцтва краіны. Сем’і, якія чакалі другое дзіця, былі вымушаныя сплочваць вялікі штраф, або жанчына мусіла зрабіць аборт. У выніку гэтай палітыкі ўзровень нараджальнасці ў Кітаі рэзка знізіўся. У той жа час колькасць людзей, старэйшых за 65, павялічылася з 3% у 1965 годзе да 10% у 2015, калі ўрад дазволіў заводзіць да двух дзяцей у сям’і.

Аднак гэты дазвол не спыніў спад нараджальнасці, бо бацькі прызвычаіліся да распаўсюджанай у развітых краінах тэндэнцыі мець менш дзяцей. Нацыянальны перапіс, які пачаўся ў Кітаі ў лістападзе, верагодна, пакажа зніжэнне насельніцтва Кітая ўпершыню за дзесяцігоддзі, і Індыя можа апярэдзіць Кітай па колькасці жыхароў.

Чакаюць, што да 2050 года 480 мільёнаў чалавек у Кітаі будуць старэйшыя за 60, што складзе трэць насельніцтва.

Кітайскія лідары ўсведамляюць, якую шкоду можа прынесці эканоміцы старэнне насельніцтва. Цяпер урад імкнецца заахвочваць сем’і да нараджэння дзяцей — пасля пакаранняў на працягу дзесяцігоддзяў сем’яў, дзе было больш за адно дзіця.

У 2018 годзе ў газеце «Жэньмінь жыбаа», друкаваным выданні Камуністычнай партыі Кітая, быў апублікаваны артыкул, дзе сцвярджалася, што «нараджэнне дзяцей — гэта не толькі сямейнае, але і агульнанацыянальнае пытанне». У артыкуле таксама было адзначана, што «ўплыў нізкай нараджальнасці на грамадства і эканоміку ўжо пачынае праяўляцца».

У кітайскім грамадстве пачынае расці ціск на жанчын, каб яны выходзілі замуж і нараджалі дзяцей. Аднак маладыя жанчыны, якія нарадзіліся на пачатку ХХІ стагоддзя, увогуле адмаўляюцца ад ідэі шлюбу. З 2013 да 2019 года колькасць людзей, якія ўступаюць у шлюб у Кітаі, скарацілася на 41%.

Па меркаванні Гітэля-Бастэна (Gietel-Basten), дэмографа з Ганконгскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій, старэнне насельніцтва ў Кітаі — незваротны працэс. Кітайскаму ўраду варта рыхтавацца да гэтага, каб кампенсаваць магчымыя наступствы, а не працягваць ціск на жанчын. «Гэта можна зрабіць праз павышэнне прадукцыйнасці працы, змены ў адукацыі, рэформы пенсіённай сістэмы, сістэмы аховы здароўя. Трэба інвеставаць у гэта цяпер, каб змякчыць больш сур’ёзныя праблемы ў будучыні», — лічыць дэмограф.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай2

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Усе навіны →
Усе навіны

«Упершыню давялося такое бачыць, а раніцай было страшна выходзіць на двор». Як ураган у Калодзішчах перамяшаў цяпліцы і дахі3

За прагляд кватэры ў гэтым доме ў Мінску бяруць 7000 рублёў6

Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні23

Больш за 600 дамоў у Калодзішчах засталіся без святла

У Баранавічах уначы выпала 37 мм ападкаў, у Мінску — 30 мм

Жыхар Вільні сцвяржае, што зняў панядзелкавы дрон на паўночным захадзе сталіцы1

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай2

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць