Ва Украіне афіцыйна забаранілі рэгістраваць расійскую вакцыну
Ва Украіне афіцыйна забаранілі рэгістраваць расійскую вакцыну ад каранавіруса. Адпаведны ўказ падпісаў прэм'ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль.
На тэрыторыі Украіны забароненая рэгістрацыя вакцын і іншых медпрэпаратаў для прафілактыкі COVID-19, якія распрацаваны і выраблены ў краіне-агрэсары.
Пастаўка і праверка вакцыны іншых вытворцаў рэгулююцца дамоўленасцямі, падпісанымі Украінай у рамках механізма COVAX.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ